Ахвяраванне і фундатарства
Ахвяраванне ў FreeCAD
Дзякуй за ваш інтарэс да дапамогі праекту FreeCAD ахвяраваннямі.
FreeCAD - гэта хуткарослы праект, які распрацаваны супольнасцю распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў, якія працуюць у асноўным на добраахвотнай аснове, якія матываваныя галоўным чынам жаданнем стварыць выдатную бясплатную праграму трохмернага параметрычнага мадэлявання. Распрацоўка FreeCAD адбываецца ў асноўным дзякуючы энергіі ўсіх гэтых людзей, без неабходнасці ў грошах.
Аднак грошы могуць дапамагчы праекту дасягнуць многіх яе мэтаў. Гэта можа дапамагчы некаторым распрацоўшчыкам часцей ці рэгулярней працаваць над праектам, каб аплачваць іх час, каб яны маглі больш часу прысвячаць FreeCAD. Ці гэта можа дапамагчы супольнасці адпраўляць людзей на мерапрыемствы, якія звязаныя з САПР, каб мы маглі прадэманстраваць FreeCAD і зацікавіць прафесійных карыстальнікаў. Гэта таксама можа дапамагчы нам самім арганізоўваць мерапрыемствы, каб члены супольнасці маглі сустракацца, аплачваць серверную прастору, інтэрнэт-сэрвісы і многае іншае.
Ёсць некалькі спосабаў, якімі вы можаце ахвяраваць грошы і дапамагчы праекту FreeCAD, калі вы прыватная асоба, арганізацыя ці ўстанова, у залежнасці ад вашых пераваг. Грошы, якія вы ахвяруеце праекту FreeCAD, будуць атрыманыя і апрацаваныя Асацыяцыяй праектаў FreeCAD (FPA), некамерцыйнай асацыяцыяй, якая створаная адміністратарамі FreeCAD і асноўнымі распрацоўшчыкамі. FPA аразмеркуе сабраныя грошы распрацоўшчыкам FreeCAD і будзе спансіраваць некалькі праектаў, намаганняў і ідэй, якія спрыяюць развіццю FreeCAD.
Памятайце, аднак: FreeCAD бясплатны і заўсёды будзе бясплатным. Ад вас не патрабуецца, і ніколі не будзе патрабавацца што-небудзь ахвяраваць для ўжывання FreeCAD, а таксама змяняць ці распаўсюджваць яго. Вашае ахвяраванне будзе вітацца і можа моцна дапамагчы, але вам ніколі не прыйдзецца нічога плаціць, каб атрымаць доступ да якой-небудзь з функцый FreeCAD.
Залатыя фундатары
![](images/sponsors/librespace.png)
![](images/sponsors/3bm.png)
Раннія фундатары
![](images/sponsors/imetric4d.png)
![](images/sponsors/kicad.png)
![](images/sponsors/openingdesign.png)
![](images/sponsors/wetpaint.png)
Срэбраныя фундатары
![](images/sponsors/chudovo.png)
![](images/sponsors/packt.png)
![](images/sponsors/pcbway.png)