Асноўныя функцыі FreeCAD
![Feature 06](images/feature-06.avif)
Зроблена для будаўніцтва ў рэальным свеце
У першую чаргу FreeCAD зроблены для праектавання аб'ектаў рэальнага свету. Усё, што вы робіце ў FreeCAD, ужывае рэальныя адзінкі, такія як мікроны, кіламетры, цалі ці футы, нават любая камбінацыя адзінак вымярэння. FreeCAD прапануе інструменты для стварэння, экспарту і змены суцэльных мадэляў, экспарту іх для 3D-друку ці апрацоўкі з CNC (лічбавым праграмным комплексам), стварэння 2D-чарцяжоў і выглядаў вашых мадэляў, выканання даследаванняў, такіх як Даследаванне метадам канчатковых элементаў, ці экспарту дадзеных мадэлі, такіх як колькасць або спецыфікацыі матэрыялаў.
![Feature 01](images/feature-01.avif)
Магутнае суцэльнае геаметрычнае ядро
FreeCAD мае ўдасканалены геаметрычны рухавік, які заснаваны на тэхналогіі OpenCASCADE. Ён падтрымлівае суцэльныя целы, прадстаўленне межаў (B-Rep) аб'ектаў і неаднародны рацыянальны B-сплайн (NURBS) крывых і паверхняў, і прапануе шырокі спектр інструментаў для стварэння і змены гэтых аб'ектаў, уключаючы складаныя лагічныя аперацыі, акругленне, ачыстка фігуры і многія іншыя.
![Feature 03](images/feature-03.avif)
Параметрычнае асяроддзе з шырокімі магчымасцямі
Усе аб'екты FreeCAD першапачаткова параметрычныя, гэта азначае што іх форма можа быць заснаваная на ўласцівасцях, такіх як лікавыя значэнні, тэксты, кнопкі ўключэння/ выключэння, ці нават іншыя аб'екты. Усе змены фігуры пералічваюцца па запатрабаванні, запісваюцца стэкам адкаціць/зрабіць нанова, і дазваляюць весці дакладную гісторыю мадэлявання. Уласцівасці аднаго аб'екта могуць уплываць на значэнне ўласцівасцяў іншых аб'ектаў, што дазваляе ствараць складаныя прыстасаваныя параметрычныя ланцужкі, якія могуць існаваць толькі ў вашых самых смелых марах. Новымі параметрычнымі аб'ектамі з'яўляюцца аб'екты, якія лёгка запраграмаваць.
Assembly solutions for every need
FreeCAD offers since long several great community-made add-on assembly workbenches that use different solvers and even solver-free workflows to assemble the parts you create. With FreeCAD 1.0, a new built-in assembly workbench is also included, based on the Ondsel Solver. This workbench allows to define 3D constraints between parts, assemble the different components of a model, and animate everything.
Also for architects
Until version 1.0, FreeCAD had a built-in Arch workbench and an external BIM workbench added on top of that. With version 1.0, both of them have merged and now we have a built-in BIM workbench. Now you can do your building and construction related projects right out of the box.
![Feature 04](images/feature-04.avif)
Паўсюды Python
У той час як функцыянальнасць ядра FreeCAD напісана на C++ для надзейнасці і прадукцыйнасці, большая частка знешніх слаёў, варштатаў і амаль усе камунікацыі паміж ядром і карыстальніцкім інтэрфейсам ужываюцца з дапамогай Python, гнуткі, зручны ва ўжыванні, простая ў засваенні мова праграмавання. З кода Python вы можаце зрабіць усё, што заўгодна ў FreeCAD, ад простых аднарадковых каманд ва ўбудаванай кансолі Python да запісу макрасаў, праграмавання вашых уласных інструментаў і цалкам карыстальніцкіх варштатаў.
![Feature 08](images/feature-08.avif)
Сумяшчальнасць з фарматамі файлаў
FreeCAD дазваляе вам імпартаваць і экспартаваць мадэлі і многія іншыя віды дадзеных з вашых мадэляў, такія як вынікі аналізу ці колькасныя дадзеныя, у дзесяткі розных фарматаў файлаў, такіх як STEP, IGES, OBJ, STL, DWG, DXF, SVG, SHP, DAE, IFC ці OFF, NASTRAN, VRML, OpenSCAD CSG і шмат іншых, у дадатак да ўбудаванаму FreeCAD FCStd фармат файла. Дадатковыя варштаты таксама могуць дадаваць дадатковыя фарматы файлаў.
![Feature 02](images/feature-02.avif)
Двухмерны варштат эскізу, які заснаваны на параметрычных абмежаванняў
FreeCAD мае сучасны варштат эскізу з убудаваным сродкам рашэння абмежаванняў, які дазваляе накідваць дзвюхмерныя фігуры з геаметрычнымі абмежаваннямі. Эскізы з'яўляюцца асноўным будаўнічым блокам FreeCAD, і створаныя з іх дапамогай абмежаваныя дзвюхмерныя фігуры могуць ужывацца ў якасці асновы для стварэння іншых аб'ектаў у FreeCAD, як з дапамогай вылучанага варштату Праектаванне дэталі ці любога іншага варштату.
![Feature 05](images/feature-05.avif)
Вялікая (і ўсё яшчэ расце) шматпрофільная экасістэма
FreeCAD прапануе спецыяльныя варштаты для розных мэт, такія як мадэляванне CSG, двухмерны CAD чарцёж, паверхні NURBS, архітэктурнае або BIM мадэляванне, 3D друк, САМ і ЛПК, воблака пунктаў, працу з файламі OpenSCAD, разлік траекторый прамысловых робатаў, выкананне даследаванняметадам канчатковых элементаў, і шмат іншае. FreeCAD таксама прадстаўляе простыя інструменты для ўсталявання і кіравання дадатковымі варштатамі і макрасамі распрацаванымі карыстальнікамі супольнасці.
Падрабязней![Feature 07](images/feature-07.avif)
Распрацавана супольнасцю
FreeCAD створаны для ўсіх усімі. Ён распрацаваны і падтрымліваецца супольнасцю распрацоўшчыкаў, карыстальнікаў, мадэратараў, перакладчыкаў, якія аб'яднаныя жаданнем зрабіць FreeCAD бясплатным і магутным інструментам. Няма аніякай камерцыйнай мэты, няма імкнення прымусіць вас абнавіць вашу версію FreeCAD ці загнаць вас у кут пэўнага працоўнага працэсу ці экасістэмы. FreeCAD, а таксама файлы і дадзеныя, якія вы ствараеце з дапамогай FreeCAD, сапраўды належаць вам, назаўжды.
Заўвагі да выпуску
Тут вы знойдзеце заўвагі да выпуску для бягучай і папярэдніх версій FreeCAD. Заўвагі да выпуску апісваюць, што новага з'явілася ў кожным выпуску:
- Release 1.0 - November 2024 (бягучы стабільны выпуск)
- Выпуск 0.21 - Жнівень 2023
- Выпуск 0.20 - Чэрвень 2022
- Выпуск 0.19 - Сакавік 2021
- Выпуск 0.18 - Сакавік 2019
- Выпуск 0.17 - Красавік 2018
- Выпуск 0.16 - Красавік 2016
- Выпуск 0.15 - Сакавік 2015
- Выпуск 0.14 - Сакавік 2014
- Выпуск 0.13 - Студзень 2013
- Выпуск 0.12 - Снежань 2011
- Выпуск 0.11 - Сакавік 2011
Сачыце за свежымі навінамі на афіцыйных каналах FreeCAD: